BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Украіна бачыць удзел Беларусі ў пасляваеннай адбудове краіны”

У Кіеве завяршыўся чацвёрты беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх, у цэнтры ўвагі якога была будучыня рэгіёну пасля вайны і роля Беларусі ў адбудове Украіны.

Аналітык Дзмітрый Літвін падвёў асноўныя тэзы экспертаў і адзначыў ключавыя высновы па тэме двухбаковых адносін і ўзаемадзеяння паміж краінамі:

– Разважалі пра тое, як маглі б беларусы ўдзельнічаць у адраджэнні Украіны пры найлепшым сцэнары, калі ўсё спынецца. Былі пытанні, што людзей ужо будзе мала, дэмаграфічны крызіс, многія з’ехалі, і 30% дакладна не вернуцца, паводле даследаванняў. Таму важна прыцягваць і беларусаў і стварыць адпаведныя юрыдычныя ўмовы, каб лягчэй маглі прыязджаць працаваць. Лагістыка блізкая, супрацоўніцтва ў абарончным сектары.

Па словах Літвіна, асноўныя высновы форуму сведчаць, што сумесная праца беларусаў і ўкраінцаў у гуманітарнай, культурнай і ваенна-палітычнай сферах цалкам мажліва і будзе вызначаць стабільнасць і бяспеку рэгіёну на пасляваенным этапе.

Беларускае Радыё Рацыя