Украіна адмовіцца ад свайго імкнення далучыцца да вайсковага альянсу NATO ў абмен на заходнія гарантыі бяспекі як кампраміс дзеля завяршэння вайны з Расеяй.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі напярэдадні перамоў у Берліне, піша Reuters. Гэты крок азначае істотны паварот для Украіны, якая змагалася за ўступленне ў NATO як гарантыю абароны ад расейскіх нападаў і нават замацавала гэтае імкненне ў сваёй Канстытуцыі. Ён таксама адпавядае адной з мэт Расеі ў вайне, хаця Кіеў да гэтага часу цвёрда адмаўляўся саступаць тэрыторыі Маскве.
Зяленскі адзначыў, што гарантыі бяспекі з боку ЗША, Еўропы і іншых партнёраў замест сяброўства ў NATO з’яўляюцца кампрамісам з боку Украіны.






