BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна і яшчэ 11 дзяржаў далучыліся да патрабавання ЕЗ вызваліць беларускіх палітвязняў

Да «неадкладнага і безумоўнага» вызвалення ў Беларусі палітычных зняволеных, іх рэабілітацыі і спынення рэпрэсій заклікала дэлегацыя Еўразвязу ў Радзе Еўропы 9 ліпеня на пасяджэнні кіроўнага органа арганізацыі Камітэту міністраў у Страсбургу (Францыя).

Фота: coe.int

Да заявы, распаўсюджанай ад імя ўсіх дзяржаў Еўразвязу, далучыліся 12 краін: Албанія, Андора, Вялікабрытанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Манака, Нарвегія, Сан-Марына, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя.

У заяве вітаецца вызваленне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязняў дзякуючы ўдзелу ЗША. У дакуменце падкрэсліваецца, што Еўразвяз «па-ранейшаму глыбока занепакоены сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і рашуча асуджае працяглыя кампаніі пераследу і запалохвання ўсіх слаёў беларускага грамадства, уключаючы праваабаронцаў, журналістаў, незалежных прафсаюзных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і асоб, якія належаць да нацыянальных меншасцяў».

Цяпер беларуская праваабарончая супольнасьць прызнае палітвязнямі 1.152 чалавекі.