BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна і ЗША ўзгаднілі ўмовы пагаднення аб прыродных рэсурсах

Украіна і ЗША дасягнулі згоды па дамове аб прыродных рэсурсах пасля адмены Вашынгтонам самых жорсткіх патрабаванняў. Пра гэта піша Financial Times, а таксама ўкраінская газета «Економічна правда».

Здымак ілюстрацыйны

Пагадненне, як спадзяюцца ўкраінскія чыноўнікі, павінна палепшыць адносіны з адміністрацыяй Трампа, можа адкрыць шлях для доўгатэрміновых абавязацельстваў ЗША ў галіне бяспекі Украіны і з’яўляецца часткай стратэгіі спынення вайны, паведамляюць СМІ.

Financial Times са спасылкай на ўкраінскіх чыноўнікаў піша, што ЗША адмовіліся ад патрабавання даць ім права на 500 мільярдаў долараў патэнцыйнага даходу ад эксплуатацыі рэсурсаў Украіны. Суразмоўцы выдання сцвярджаюць, што ім удалося дамагчыся значна больш выгадных умоў.

Паводле звестак «Економічнай правды», абноўленая дамова прадугледжвае, што ЗША і Украіна створаць Інвестыцыйны фонд рэканструкцыі. З дамовы выключылі палажэнне, паводле якога ЗША будуць мець 100% кантроль над камерцыйным фондам.

Дакумент павінны падпісаць міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга і дзяржсакратар ЗША Марка Рубіо.

Афіцыйна пра ўзгадненне ўмоваў дамовы аб карысных выкапнях ні ЗША, ні Украіна пакуль не паведамлялі.

Беларускае Радыё Рацыя