Працягваецца аперацыя ўкраінскіх войскаў на тэрыторыі Курскай вобласці РФ. Пад кантролем Украіны знаходзяцца ўжо 74 населеныя пункты, паведамляе unian.net.

Фота: Афіцыйны сайт прэзідэнта Украіны.
За мінулыя суткі ВСУ прасунуліся на розных напрамках ад 1 да 3 кіламетраў. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы ВСУ Аляксандр Сырскі ў дакладзе прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.
Цяпер на гэтых тэрыторыях праводзяць стабілізацыйныя мерапрыемствы.
“Нягледзячы на складаныя, інтэнсіўныя баі, прасоўванне нашых сіл на Куршчыне працягваецца, абменны фонд для нашай дзяржавы папаўняецца. Пад кантролем Украіны 74 населеныя пункты. Там праводзяцца праверкі і стабілізацыйныя мерапрыемствы. Працягваецца распрацоўка гуманітарных рашэнняў для гэтых тэрыторый”, – заявіў Зяленскі пасля дакладу.






