BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна кантралюе амаль сто населеных пунктаў у Курскай вобласці

Украінскія вайскоўцы кантралююць 92 населеныя пункты ў Курскай вобласці РФ, заявіў 19 жніўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

“Украінскія вайскоўцы працягваюць ахоўную аперацыю ў пэўных раёнах Курскай вобласці РФ. На сённяшні дзень нашы сілы кантралююць больш за 1250 квадратных кіламетраў тэрыторыі ворага і 92 населеныя пункты. Ідзе ўмацаванне нашых пазіцый, стабілізацыя пэўных раёнаў і папаўненне абменнага фонду”, — сказаў Зяленскі на нарадзе кіраўнікоў замежных дыпламатычных устаноў Украіны.

Паводле яго, гэтая аперацыя стала “найбольшай інвестыцыяй у працэс вызвалення ўкраінцаў з расейскага палону”, што з’яўляецца адной з мэтаў Украіны.

Прэзідэнт Украіны мяркуе, што цяпер адбываецца надзвычай важная ідэалагічная змена, бо Курская аперацыя, на ягоную думку, паказала “наіўнасць і ілюзорнасць канцэпцыі так званых чырвоных ліній адносна Расеі, “якая панавала ў ацэнках вайны некаторымі партнёрамі”.