BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна можа атрымаць больш французскіх знішчальнікаў Mirage 2000

Украіна можа атрымаць больш французскіх знішчальнікаў Mirage 2000. Пра гэта ўскосна даў зразумець прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у інтэрв’ю Le Parisien.

Выданне адзначае, што нядаўні факт перахопу расейскай ракеты знішчальнікам Mirage 2000, які быў перададзены Украіне, атрымаў шырокую агалоску. На гэтым фоне Макрон “не выключае” прадастаўленне дадатковых самалётаў, у тым ліку “трэцімі краінамі, якія іх выкарыстоўваюць”.

У той жа час La Dépêche са спасылкай на заяву Макрона піша, што Францыя таксама працуе над паскарэннем паставак ракет і беспілотнікаў, “якія былі вызначаны ўкраінцамі як прыярытэтныя”.