BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна можа біць па РФ ракетамі, перададзенымі ЗША, – Пентагон

Верагодна, гаворка ідзе пра ракеты ATACMS, якія да гэтага часу былі пад забаронай для ўдараў па РФ, адзначае unian.net. Ракета ATACMS магутней і значна дальнабойней, чым звычайны рэактыўны снарад да M270 MLRS ці M142 HIMARS.

Украінскім вайскоўцам дазволена выкарыстоўваць ракеты большай далёкасці, прадстаўленыя ЗША, для нанясення ўдараў па цэлях ўнутры Расеі, а не толькі на лініі фронту паблізу Харкава – калі яны дзейнічаюць у парадку самаабароны. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пентагона генерал-маёр Пэт Райдэр, якога цытуе AP.

Паводле яго слоў, Расея вядзе агонь па ўкраінскіх цэлях з глыбіні сваёй тэрыторыі, якую яна лічыць “бяспечнай зонай”.

“Паколькі мы бачым, што гэтыя сілы праводзяць такія аперацыі праз мяжу, мы растлумачылі, што Украіна можа і мае права адкрываць агонь у адказ, каб абараніць сябе”, – сказаў Райдэр журналістам у чацвер.

У Пентагоне заявілі, што дадатковыя дазволы не з’яўляюцца новай палітыкай.

“Гэта не пра геаграфію. Гаворка ідзе аб разумным сэнсе. Калі Расея атакуе або збіраецца атакаваць са сваёй тэрыторыі Украіну, мае сэнс дазволіць Украіне нанесці ўдар па сілах, якія наносяць ёй удар з-за мяжы”, – сказаў прадстаўнік арміі маёр Чарлі Дзіц.