BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзідэнт Дуда падтрымаў жаданне Украіны ўступіць у НАТА (абноўлена)

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда правёў сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Варшаве.

Fot. PAP/Albert Zawada

Польскі лідар выказаўся за тое, каб краіны NATO запрасілі Украіну ўступіць у Альянс. «Рэальна толькі краіны NATO могуць даць Украіне гарантыі бяспекі, і самай вялікай з іх будзе яе ўступленне ў NATO», – падкрэсліў прэзідэнт Дуда пасля сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім. Ён дадаў, што верыць, што Украіна стане сябрам Альянсу.  На прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы прэзідэнт Польшчы заявіў, што ключавымі тэмамі перамоў сталі імкненне Украіны ўступіць у Еўразвяз і NATO.

Дарэчы, польскі і ўкраінскі лідары бліжэйшымі днямі зноў сустрэнуцца падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў швейцарскім Давосе. Там яны возьмуць удзел у адкрыцці Украінскага дома і працоўнай сустрэчы лідараў і экспертаў на тэму сітуацыі ва Украіне.

* * *

«Украіна можа разлічваць на польскую падтрымку і дапамогу, асновы нашага сяброўства і супрацоўніцтва відавочныя, безумоўныя і не зменяцца», – заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск у Варшаве на сумеснай канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Fot. Dawid Żuchowicz / Agencja Wyborcza.pl

Туск падкрэсліў, што «незалежная, суверэнная Украіна, якая сама вырашае свой лёс, з’яўляецца не толькі відавочнай гістарычнай справядлівасцю, але і бясспрэчнай умовай бяспекі Польшчы і ўсёй Еўропы».

Палітык паабяцаў, што польскае старшынства ў Радзе Еўразвязу зрушыць з мёртвай кропкі далучэнне Украіны да Еўразвязу. «Мы будзем працаваць разам з Украінай і нашымі еўрапейскімі партнёрамі, каб паскорыць працэс далучэння», – сказаў кіраўнік польскага ўраду.