BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіну чакае дэфіцыт сістэм супрацьпаветарнай абароны?

1477 дзень украінска-расейскай вайны. Украіна можа сутыкнуцца з дэфіцытам сістэм супрацьпаветарнай абароны з-за вайны вакол Ірана. Паводле аналізу Bloomberg, з пачатку вайны Іран запусціў больш за дзве тысячы ўдарных дронаў і не менш за 700 балістычных ракет. У адказ ЗША і іх хаўруснікі выкарысталі больш за тысячу перахопнікаў  для сістэм Patriot, што стварае значную нагрузку на сусветныя запасы ракет.

Здымак ілюстрацыйны

Украіна звычайна выкарыстоўвае Patriot для знішчэння найбольш складаных мэтаў — балістычных і крылатых ракет. Як адзначыў Уладзімір Зяленскі, з пачатку расейскай агрэсіі чатыры гады таму Кіеў атрымаў каля шасціста такіх  ракет — гэта менш, чым было выкарыстана ў раёне Персідскага заліва толькі за апошнія 11 дзён.

На закрытай сустрэчы ў Бруселі на мінулым тыдні некалькі краін Еўразвязу папярэдзілі пра глабальны дэфіцыт перахопнікаў. Паводле Bloomberg, сітуацыя можа яшчэ больш пагоршыцца, калі вайна на Блізкім Усходзе зацягнецца.

Беларускае Радыё Рацыя