BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна можа ўступіць у НАТА пасля заканчэння вайны

Украіна можа ўступіць у НАТА пасля заканчэння вайны. Такую пазіцыю на брыфінгу пацвердзіў прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер. У яго спыталі, ці абмяркоўваліся тэрміны ўступлення Украіны ў Альянс падчас візіту дзяржсакратара Энтані Блінкена ў Еўропу.

“Гэта значыць, што нічога не змянілася ў плане тэрмінаў. Відавочна, што пакуль дзяржсакратар быў у НАТА, былі дыскусіі наконт Украіны. Там быў міністр замежных спраў [Украіны Дзмітрый] Кулеба, і дзяржсакратар сустрэўся з ім, але на працягу некаторага часу мы ясна давалі зразумець, што ў канчатковым выніку гэты працэс будзе прасоўвацца наперад пасля завяршэння гэтага канфлікту”, – сказаў ён.

Мілер адзначыў, што ЗША дэкларавалі дадзеную пазіцыю ўжо неаднаразова.