787-ы дзень вайны. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў інтэрв’ю брытанскім журналістам.
Сярод іншага ён заявіў, што Украіна набліжаецца да важнай дамовы з ЗША. Цытата: «Пасля таго, як мы пройдзем Кангрэс – а я лічу, што мы ўсё роўна даціснем і пройдзем яго пазітыўна – мы прыйдзем да магутнай дамовы».
Па словах Зяленскага, «гэта наратывы Расеі – што ва Украіне ўсё дрэнна і ініцыятыва ў руках расейцаў. Гэта не так. У руках у расейцаў зброя, якой на сёння больш, чым у руках нашых вайскоўцаў». Таксама ўкраінскі прэзідэнт адзначыў, што калі авіяцыя Францыі, Нямеччыны, Польшчы, Брытаніі або іншых краінаў будзе падымацца ў неба на тэрыторыях сваіх дзяржаў і збіваць ракеты, якія ляцяць па Украіне, але могуць прыляцець і на гэтыя тэрыторыі, ён будзе толькі апладзіраваць стоячы.
Беларускае Радыё Рацыя