BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна не бачыць праблемы ў вучэннях у Гомельскай вобласці

Побач з украінскай мяжой не фіксуецца перамяшчэнне тэхнікі і асабовага складу, заявіў у эфіры тэлемарафону спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка, каментуючы зборы з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў, якія пачаліся напярэдадні ў Гомельскім раёне.

Здымак ілюстрацыйны

“Напэўна, не варта звяртаць увагу на такія вучэнні, якія праводзяцца на тэрыторыі Беларусі, бо фактычна яны не спыняюцца,” — сказаў ён. — “Падобныя вучэнні з рознымі кампанентамі Узброеных сіл Беларусі ці іншымі складнікамі сіл бяспекі анансуюцца і праводзяцца ўвесь час. Так было ў 2022 годзе, 2023-м, гэты год таксама не робіцца выключэннем.”

Разам з тым, паводле слоў Дземчанкі, падобнымі заявамі і вучэннямі Беларусь працягвае нагнятаць сітуацыю.