14 лістапада ў Кіеве працягнуўся чацвёрты беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх.

Аналітык Дзмітрый Літвін падвёў асноўныя вынікі дня, які быў прысвечаны двухбаковым адносінам паміж Беларуссю і Украінай, ролі беларускага рэжыму ў падрыве рэгіянальнай бяспекі і архітэктуры рэгіянальнай бяспекі з амерыканскай і еўрапейскай перспектывы. Па словах Літвіна, Украіна трымае выразную пазіцыю адносна беларускіх арганізацый за мяжой:
– Тут выступалі ўкраінскія, заклікалі беларускую апазіцыю да аб’яднання. То бок афіцыйная ўлада ігнаруе праблемы беларусаў ва Украіне, не хочуць абвастраць сітуацыю з Лукашэнкам, хвалююцца за паўночную мяжу, бо цяпер быццам такая дамоўленасць, што з паўночнай мяжы нічога не будзе, адтуль нічога не ляціць і не нападае ніхто. А другое пытанне – на гэтым немагчыма зарабіць палітычныя дывідэнды, на дапамозе беларусам
15 лістапада ў Кіеве пройдзе заключны дзень чацвёртага беларуска-ўкраінскага Форуму Астрожскіх. У праграме — ключавыя дыскусіі аб ролі беларусаў у пасляваеннай адбудове Украіны, аналіз узаемадзеяння беларускага рэжыму і Кітая, а таксама прававы і гуманітарны статус беларускіх ветэранаў і добраахвотнікаў ва Украіне.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






