Прэзідэнт Амерыкі Дональд Трамп лічыць, што менавіта ад Зяленскага залежыць хуткае заканчэнне расейскай агрэсіі.
«Прэзідэнт Украіны Зяленскі можа амаль адразу ж пакласці канец вайне з Расеяй, калі захоча, або ж працягваць барацьбу. Успомніце, як усё пачалося. Ніякага вяртання Крыма, аддадзенага Абамам (12 гадоў таму, без ніводнага стрэлу!) — і ніякага ўступлення Украіны ў НАТА. Некаторыя рэчы ніколі не мяняюцца!!!» — напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth напярэдадні візіту ўкраінскага лідара ў Белы дом.
Як адзначае CNN, заява Трампа адлюстроўвае ціск, з якім Зяленскі сутыкнецца падчас сустрэчы ў Белым доме.
Нагадаем, што прэзідэнт Трамп пляскаў далоні, сустракаючы Уладзіміра Пуціна на Алясцы 15 жніўня. Перад госцем з Расеі была выслана чырвоная дывановая дарожка.
Беларускае Радыё Рацыя






