Уладзімір Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў у звязку з чацвёртай гадаваінай пачатку поўнамаштабнай вайны. Сёння, 24 лютага. роўна чатыры гады, як Пуцін збіраўся ўзяць Кіеў за тры дні. І гэта шмат гаворыць пра наш супраціў, пра тое, як змагаецца Украіна ўвесь гэты час. За гэтымі словамі — мільёны нашых людзей, вялікая смеласць, цяжкая праца, вытрымка і вялікі шлях, які Украіна праходзіць з 24 лютага, — заявіў Уладзімір Зяленскі:

– Наступны важны этап нашай барацьбы, калі Украіна не толькі выстаяла, яна яшчэ трымае абарону. А калі Украіна дае здачы, калі гісторыю стваралі цэлыя месцы, месцы герояў, якія ішлі наперад. Былі першыя наступы, першыя поспехі і тое, што немажліва забыць – першыя вочы – вочы ўкраінцаў, якія дачакаліся сваіх – Балаклава, Ізюм, Купянск, Херсон. І ўсе бачылі, як гналі акупантаў з Кіеўшчыны, з Сумшчыны, з Чарнігаўшчыны. І ўсе дазналіся пра ўкраінскі тэлепорт для ворагаў на той свет – Чарнабаеўку.
Зяленскі падкрэсліў, што ўкраінцы маюць поўнае права сказаць: мы абаранілі незалежнасць, мы не прайгралі дзяржаўнасць, Пуцін не дасягнуў сваіх мэтаў.
І сёння з адмысловым зваротам да ўкраінцаў звярнулася беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская. Мы, беларусы, ведаем, што такое Расея. Мы ведаем яе імперскі апетыт. Мы ведаем, што такое тыранія. Мы разумеем, што сёння Украіна змагаецца не толькі за сябе, а ўсіх нас — у тым ліку за вольную Беларусь, заявіла сёння ў адмысловым звароце лідарка дэмакратычных сілаў Cвятлана Ціханоўская.
У гэты дзень, многія беларусы — знаходзяцца на лініі фронту ці ў расейскім палоне — і мы молімся за іх жыццё і за перамогу Украіны, адзначыла Святлана Ціханоўская.
Беларускае Радыё Рацыя






