Украіна паспяхова атакавала аэрадром Барысаглебск пад Варонежам. Гэта месца базавання самалётаў Су-34, Су-35С і Су-30СМ. Там быў зафіксаваны пажар.

У ноч на 5 ліпеня Узброеныя сілы Украіны атакавалі аэрадром Барысаглебск у Варонежскай вобласці Расtі. Па словах мясцовых жыхароў, а 2-й ночы было чуваць каля дзесяці выбухаў. Пасля гэтага пачаўся пажар. Ён быў зафіксаваны сістэмай маніторынгу пажараў NASA.
Украінскія вайскоўцы заявілі, што трапілі ў склад з кіраванымі авіябомбамі, у навучальна-баявы самалёт. Магчыма, іншыя самалёты таксама былі пашкоджаныя.
Беларускае Радыё Рацыя






