BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Украіна пераходзіць да новай палітыкі ў дачыненні з беларускімі дэмсіламі”

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка заявіў, што нядаўняе інтэрв’ю міністра замежных спраў Украіны Андрэя Сыбігі сведчыць пра якасную змену палітыкі Кіева ў дачыненні да Беларусі.

Франак Вячорка
Франак Вячорка

Паводле Вячоркі, Украіна ўсё больш выразна аддзяляе беларускі народ і дэмакратычныя сілы ад рэжыму Лукашэнкі, а беларускі кірунак паступова перастае быць другасным у знешняй палітыцы краіны:

– Абсалютна відавочна, што змена палітыкі адбываецца, змена палітыкі ў дачыненні да Беларусі, да дэмакратычных сілаў. Мяняецца з ігнаравання да актыўнай супрацы. Міністр выразна абазначыў, што яны будуць працаваць з Ціханоўскай і з дэмакратычнымі сіламі. Абазначана, што Лукашэнка – злачынца і саўдзельнік гэтай крымінальнай агрэсіі расейскай супраць Украіны. А для нас гэта шанец навязаць адносіны, вырашыць праблемы беларусаў, наблізіць перамены ў Беларусі.

Вячорка падкрэсліў, што значным крокам стане прызначэнне спецыяльнага прадстаўніка Украіны па Беларусі. Паводле яго слоў, праца ў гэтым кірунку ўжо вядзецца, у тым ліку на экспертным і дыпламатычным узроўнях. Акрамя таго, Франак Вячорка анансаваў працоўны візіт ва Украіну Прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па сацыяльнай палітыцы Вольгі Зазулінскай і дарадцы Офісу Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леаніда Марозава.

Спасылка на інтэрв’ю:

Мирні переговори, плани щодо НАТО і ЄС та конфлікт з Орбаном: велике інтерв’ю міністра Сибіги | Європейська правда

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя