BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна перадала Расеі яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў у складзе ПВК «Вагнэр»

Украіна ў межах абмену з Расеяй ваеннапалоннымі перадала на расейскую тэрыторыю Андрэя Герыловіча – беларуса, які ваяваў на баку Расеі ў складзе ПВК «Вагнэр» і быў асуджаны ва Украіне на 9 гадоў зняволення.

Андрэй Герыловіч стаў трэцім грамадзянінам Беларусі, якога ўзялі ў палон ва Украіне пасля расейскага ваеннага ўварвання ў 2022 годзе і перадалі Расеі ў межах абмену.

Сёлета 8 лютага Украіна перадала Расеі грамадзяніна Беларусі Максіма Зязюльчыка, які ваяваў у падраздзеле «Ветэраны» расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Рэдут» і знаходзіўся ва ўкраінскім палоне з 19 верасня 2022 году.

31 студзеня ў Расею з украінскага палону вярнуўся яшчэ адзін беларус Максім Запека.

Крыніца: свабода