BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна перадала ЗША свой адказ на мірны план Трампа

10 снежня Украіна перадала Злучаным Штатам Амерыкі свой пакрокавы адказ на апошні праект мірнага плана Дональда Трампа. Пра гэта паведамляе Axios са спасылкай на ўкраінскіх і амерыканскіх чыноўнікаў.

Паводле выдання, кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў накіраваў адказ на мірны план зяцю Трампа Джэрэду Кушнэру. Як расказала крыніца ў Кіеве, украінскі дакумент змяшчае заўвагі, удакладненні і прапановы, што павінны зрабіць увесь праект мірнага пагаднення магчымым да рэалізацыі. Падрабязнасці гэтых правак не прыводзяцца, але гаворыцца, што Украіна падала новыя ідэі, якія датычаць спрэчных пытанняў – статусу тэрыторый і сітуацыі вакол Запарожскай АЭС.

Перад гэтым Украіна некалькі дзён кансультаваўся з еўрапейскімі партнёрамі, перадусім з Францыяй, Германіяй і Вялікабрытаніяй. З гэтымі ж краінамі правёў размову і Трамп. Паводле яго, вайна ва Украіне абмяркоўвалася «досыць рэзкай мовай», ён чакае «адказаў, перш чым у нас будзе прагрэс». Трамп сказаў, што еўрапейскія лідары прапанавалі арганізаваць яго асабістую сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім у найбліжэйшыя выходныя, але ён адзначыў, што не хоча «марнаваць час дарма».

Беларускае Радыё Рацыя