Без “сюпрызаў” пакуль што праходзіць вясна для Украіны. Працягваецца супрацьстаянне на лініі фронту.

Адчуваецца недахоп зброі, – распавёў афіцэр ЗСУ, да вайны – дырэктар “Фонду сприяння демократії” Юры Мундзюк:
-Украіна на гэты момант практычна, можна сказаць, паставіла на паўзу пытанне контрнаступу і перайшла ў рэжым стратэгічнай абароны, якая змушвае нас акапацца, пабудаваць інжынерныя збудаванні і больш думаць пра адбіццё ўдараў, чым пра прасоўванне наперад. То бок, праз адсутнасць дастатковай колькасці боепрыпасаў мы змушаныя выкарыстоўваць іх у пяць-дзесяць разоў менш, чым вораг.
Як адзначыў Юры Мундзюк, для ўкраінскіх вайскоўцаў у сітуацыі абмежаваных магчымасцяў са зброяй застаецца толькі адное – утрымліваць лінію фронту такой, якой яна ёсць цяпер.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






