Ваеннае становішча і ўсеагульная мабілізацыя прадоўжаны ўжо пятнаццаты раз. Зноў на тры месяцы, да 6 жніўня. На сённяшнім пасяджэнні дэпутаты Вярхоўнай Рады зацвердзілі адпаведныя ўказы прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Гэта азначае, у тым ліку, немагчымасць правесці выбары: Кіеў неаднаразова заяўляў, што ў перыяд дзеяння ваеннага становішча прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ва Украіне немагчымыя.
Афіцыйны тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Уладзіміра Зяленскага павінен быў скончыцца ў траўні 2024 года, але па законе ён працягваецца на час ваеннага становішча. У падтрымку правядзення прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне 18 лютага выказваўся прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.