BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна прапанавала Расеі сустрэцца дэлегацыямі на наступным тыдні

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Украіна прапанавала Расеі правесці новую сустрэчу на роўні дэлегацый ужо на наступным тыдні. Пра гэта ён расказаў у сваім вячэрнім відэазвароце 19 ліпеня.

Фота прэс-службы прэзідэнта Украіны

Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, цяпер працягваецца праца над чарговым абменам палоннымі. Зяленскі падкрэсліў, што «патрэбна павялічваць перамоўную дынаміку», і заклікаў Расею «перастаць хавацца ад рашэнняў» — спыніць забойствы, вярнуць дзяцей і працягваць працэс абмену палоннымі. Ён таксама заявіў, што патрэбная сустрэча на роўні кіраўнікоў дзяржаў, каб дамовіцца пра сапраўдны мір.