З 1 па 6 лютага Украіну афіцыйна наведаюць – прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская і дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў, якія будуць займацца прававымі і праваабарончымі пытаннямі.

Пра падрабязнасці распавядае Леанід Марозаў:
– Будзе сустрэча з амбудсмэнам па правах чалавека. Для мяне асабіста вельмі цікава паразмаўляць пра палітычных зняволеных, якія былі дэпартаваныя ва Украіну. Пра іх абыходжанне, як ім дапамагалі і шмат чаго яшчэ. Калі, напрыклад, будзе наступная хваля людзей, і іх таксама адправяць ва Украіну. І сустрэча з шэрагам праваабарончых арганізацый па тэме беларусаў ва Украіне – пра легалізацыю, пра дакументы.
Вядома, што візіт адбываецца на фоне заявы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб намеры прызначыць спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі. Паводле Зяленскага, ён плануе сустрэцца з некалькімі дыпламатамі, якіх разглядае на гэтую пасаду, і падкрэсліў неабходнасць падтрымкі дэмакратычных сіл у Беларусі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






