BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна ракетамі АTACMS атакавала тэрыторыю Расеі

У Генеральным штабе Узброеных сіл Украіны заявілі аб выкарыстанні тактычных ракетных комплексаў ATACMS для нанясення ўдару па вайсковых аб’ектах Расеі. 

ATACMS missiles (Photo: facebook.com/inukraineofficial)

У Міністэрстве абароны Расеі раніцай 19 лістапада заявілі, што ўдар адбыўся напярэдадні а 14:31 паводле маскоўскага часу. Расейскі бок сцвярджае, што ўкраінскае войска запусціла чатыры ракеты ATACMS па Варонежы. Усе яны былі збітыя, а аскепкі нібыта пашкодзілі дах Варонежскага абласнога геранталагічнага цэнтра, дзіцячы дом для сірот і адзін прыватны будынак. Ахвяр і пацярпелых няма.

Расейскі бок сцвярджае, што комплексы ATACMS, з якіх украінцы абстралялі Варонеж, нібыта знаходзіліся ў Валоскай Балаклеі Харкаўскай вобласці. Іх нібыта знішчылі ўдарам у адказ разам з боезапасамі і асабовым складам.