BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна-расейская вайна: сакрэтныя перамовы сарваныя

Непрамыя перамовы паміж Украінай і Расеяй, якія павінны былі адбыцца ў жніўні ў горадзе Доха пры пасярэдніцтве Катара, былі адкладзеныя на нявызначаны тэрмін з прычыны наступу ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласьці Расеі. Пра гэта газэце The Washington Post паведамілі афіцыйныя асобы, блізкія да перамоваў.

У час перамоваў дэлегацыі бакоў планавалі абмеркаваць пагадненне аб узаемным спыненні ўдараў па энэргетычнай інфраструктуры. Гэтая дамова была б раўнасільная частковаму спыненню агню, адзначае WP. Удзельнікі сустрэчы спадзяваліся, што гэтыя перамовы ў далейшым змогуць прывесці да ўсёабдымнага пагаднення аб спыненні вайны. Аднак, як паведамілі ананімныя дыпламаты, знаёмыя з сітуацыяй, пасля наступлення ЗСУ ў Курскай вобласці расейская дэлегацыя адклала сустрэчу.

Нягледзячы на тое, што ўкраінскі бок выказаў гатовасць у любым выпадку адправіць сваю дэлегацыю ў Доху, Катар адмовіўся праводзіць аднабаковую сустрэчу. У адказ на запыты The Washington Post офіс прэзідэнта Украіны заявіў, што саміт у горадзе Доха быў адкладзены «з прычыны сітуацыі на Блізкім Усходзе», але пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі 22 жніўня. У Крамлі і Белым доме ад каментароў адмовіліся.