BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна расказала, ці чакае наступу з боку Беларусі

Украіна не фіксуе “нестандартных дзеянняў” на граніцы з Беларуссю. Тым не менш у Кіеве ўсё яшчэ разглядаюць краіну як патэнцыйную пагрозу, вынікае з заявы прадстаўніка Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны Андрэя Дземчанкі.

“Нейкай групоўкі цяпер на тэрыторыі Беларусі, якая была сфармаваная або якая фармавалася і несла пагрозу нашай дзяржаве, — няма. У той жа час, вядома, падраздзяленні выведкі сочаць за тым, ці не змяняецца сітуацыя”, — сказаў Дземчанка ў эфіры “Мы — Украіна”.

Зараз Кіеў сочыць за падрыхтоўкай да анансаваных Беларуссю вучэнняў “Захад-2025”. Гэта сумесныя вучэнні АДКБ, якія павінны адбыцца ў верасні 2025 года.

Беларускае Радыё Рацыя