BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна размясціла падраздзяленні спецназу на мяжы з Беларуссю

Пра гэта паведаміў начальнік Генеральнага штаба, першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка ў суботу ў эфіры АНТ, паведамляе Інтэрфакс.

Павел Муравейка

«Літаральна ў апошнія тыдні мы назіраем пакуль нічым не абгрунтаваную і пакуль незразумелую нам актыўнасць паблізу нашых межаў з боку Украіны. У населены пункт Оўруч, які на жытомірскім кірунку, Ровенскім-жытомірскім кірунку, прыбылі (украінскія) падраздзяленні спецыяльнага прызначэння 1-й прэзідэнцкай брыгады», – распавёў начальнік беларускага Генштаба.
Ён падкрэсліў, што «спецназ паблізу дзяржаўнай мяжы заўсёды насцярожваў.

Напярэдадні Памежны камітэт заявіў, што ля беларуска-ўкраінскай мяжы знаходзіцца Рускі добраахвотніцкі корпус, а таксама паведамлялася, што ў бок украінскай мяжы накіраваныя «Паланэзы».

З мінулага тыдня ў беларускім войску праводзіцца маштабная раптоўная праверка боегатоўнасці.