Сёння ва Украіне галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень незалежнасці. 34 гады таму на пазачарговай сесіі Вярхоўная рада прыняла Акт абвяшчэння незалежнасці, якім задэкляравана незалежнасць Украіны і заяўлена пра стварэнне самастойнай украінскай дзяржавы.

З нагоды свята да суайчыннікаў звярнуўся прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён адзначыў, што Украіна мае характар і рукі, якія трымаюць шчыт, каб абараняць сваю радзіму, “мы абараняем сваю будучыню, за якую аддалі жыццё нашы героі, а таксама імкнемся вярнуцца да мірнага жыцця, але ведаем: гэтага ніхто не падорыць, гэта можна толькі заваяваць”.
Віншаванні ўкраінскаму народу і ўкраінскім уладам з днём незалежнасці дасылаюць з розных краін свету. Далучаемся да віншаванняў.
Беларускае Радыё Рацыя






