BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна ўдала згуляла на псіхалогіі Трампа, каб захаваць дапамогу ЗША, – Bloomberg

Украіна свядома зрабіла стаўку на тое, каб прапанаваць Дональду Трампу выкапні ў абмен на ваенную падтрымку. Улічваючы цяжкую сітуацыю для Кіева, гэтая стаўка апраўдана, піша Bloomberg.

Калаж УНИАН

Выданне зазначае, што ідэю абмену рэсурсаў на дапамогу Кіеў уключыў у так званы план перамогі, яшчэ восенню мінулага года. Прычым гэта зрабілі менавіта пад Трампа, чый светапогляд зводзіцца да канцэпцыі дзелавых здзелак. І падобна на тое, што з-за ўласнай некампетэнтнасці Трамп да гэтага часу не зразумеў, якія менавіта рэсурсы яму прапануюць, піша Bloomberg.

Па-першае, Трамп чамусьці вырашыў, што Украіна багатая рэдказямельнымі металамі, хаця насамрэч гаворка ідзе пра больш распаўсюджаныя літый, марганец, тытан і ўран. Па-другое, той жа літый, які сёння становіцца ўсё больш каштоўным, ва Украіне яшчэ не здабываюць, радовішчы трэба распрацоўваць з нуля. Па-трэцяе, значная частка залежаў каштоўных рэсурсаў знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад лініі фронта, ці на ўжо акупаванай тэрыторыі.

“Зяленскі згуляў як нельга лепш – на што мог, у цяжкіх абставінах. Сутнасць заключаецца ў тым, што калі б Еўропа аднавіла сваю абароназдольнасць, яму б не прыйшлося выстаўляць свае рэсурсы на продаж, каб прывабіць ЗША назад”, – піша Bloomberg.

Аўтары публікацыі адзначаюць, што пакуль незразумела, як менавіта будзе выглядаць пагадненне “рэсурсы ў абмен на дапамогу”, але само пагадненне, на іх думку, “гэта цана, якую Украіна павінна заплаціць”, каб захаваць падтрымку ЗША.