Украіна ўпершыню ўдарыла ракетай ATACMS па аб’екце на тэрыторыі Расеі. Удар нанеслі па аб’екце ў Карачаве ў Бранскай вобласці сёння раніцай, паведамляе РБК-Украіна.

Astra піша, што ў Карачаве ноччу абвяшчалі ракетную небяспеку. Выданне таксама апублікавала відэазапіс, на якім, як сцвярджаецца, паказаны момант атакі.
Украінскія вайскоўцы паведамлялі, што атакавалі склад боепрыпасаў, але не ўдакладнялі, чым менавіта. Пазней крыніцы ў Мінабароны Украіны неафіцыйна пацвердзілі, што ўдар быў нанесены менавіта ATACMS. Мінабароны Расеі заявіла, што пяць з шасці ракет былі збітыя.
Беларускае Радыё Рацыя