BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна ўсталявала кантроль над 80 населенымі пунктамі Курскай вобласці

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў аб далейшым прасоўванні ўкраінскага войска ў Курскай вобласці Расеі.

«Ёсць новае прасоўванне, ёсць новае папаўненне нашага абменнага фонду. Таксама генерал Сырскі далажыў пра завяршэнне вызвалення горада Суджа ад расейскіх вайскоўцаў. І там цяпер ствараецца ўкраінская вайсковая камендатура. Вызваленыя таксама і яшчэ некалькі населеных пунктаў. Усяго ўжо больш за 80», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

У той жа час, паводле яго, расейскія войскі працягваюць штурмаваць пад Тарэцкам і Пакроўскім.

Расейскія СМІ пераконваюць, што ў Суджы працягваюцца баі, а ўкраінскія вайскоўцы кантралююць толькі частку гэтага горада.