BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна ўвяла санкцыі супраць яшчэ адной беларускай кампаніі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па рашэнні Рады нацыянальнай бяспекі ўвёў санкцыі супраць асобаў і кампаній, якія шкодзяць інтарэсам дзяржавы. Санкцыі ўведзеныя супраць 51 чалавека з грамадзянствам Расеі, Украіны, Латвіі, Кіпра і Вялікабрытаніі.

Фота: інстаграм-старонка Уладзіміра Зяленскага

Таксама пад абмежаванні патрапілі 134 кампаніі. У асноўным яны расейскія, але ёсць у спісе і беларускае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Маштабныя рашэнні». Супраць яе санкцыі ўвялі тэрмінам на 5 гадоў. Кампаніі заблакуюць актывы, цалкам спыняць правядзенне ёй гандлёвых аперацый на тэрыторыі Украіны, транзіт рэсурсаў, палётаў і перавозак праз тэрыторыю Украіны і г. д. Вядома, што кампанія «Маштабныя рашэнні» — рэзідэнт ПВТ, займаецца распрацоўкай сістэм электроннага дакументазвароту і электронных сховішчаў даных для розных сектараў эканомікі.

Беларускае Радыё Рацыя