Украіна падрыхтавала тры пакеты санкцый супраць Расеі і яе партнёраў, адзін з іх ужо прыменены. Ён накіраваны супраць капітанаў расейскага ценявога флота. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім звароце.

Фота: sudostroenie.inf
Ва ўказе прэзідэнта Украіны №578/2025 гаворыцца аб тым, што санкцыі ўведзены ў дачыненні да 94 фізічных асоб, а таксама 5 расейскіх кампаній.
“Ціск на Расею сапраўды можа спрацаваць менавіта так, каб яны адчулі наступствы зацягвання вайны”, – дадаў прэзідэнт Украіны.
Згодна даследаванню кампаніі Dryad Global, колькасць караблёў ценявога флоту Расеі вырасла з менш за 100 танкераў у пачатку 2022 года да 300-600 у пачатку 2025 года. Каля 40% танкераў РФ атрымала ад прадаўцоў з ЕЗ.






