BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна ўзнагародзіла групу беларускіх вайскоўцаў

Украіна ўзнагародзіла групу беларускіх вайскоўцаў. Гэта байцы падраздзялення “ТУР”, якое існуе ў складзе 225-га Асобнага штурмавога батальёна УСУ. Дзесяць чалавек атрымалі ордэны “За мужнасць”, медалі “Залаты крыж” і “За службу і доблесць”.

“Гэта доказ эфектыўнасці работы падраздзялення, а таксама іх [байцоў] гатовасці дзейнічаць у самых складаных умовах”, — піша “ТУР” у сваім тг-канале. Падраздзяленне “ТУР” летась удзельнічала ў аперацыі ў Курскай вобласці. Яно займалася эвакуацыяй тэхнікі з поля бою. У падраздзяленні служаць і беларусы, і ўкраінцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  t.me/tur_225