BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна ўжо атрымала заходнюю зброю з дазволам біць па Расеі

Вайна ва Украіне. Новапрызначаная міністр замежных спраў Латвіі Байба Бражэ заявіла, што Украіна атрымала ад некаторых партнёраў заходнюю зброю з дазволам біць па расейскай тэрыторыі.

Цяпер Украіна атрымлівае зброю ад заходніх партнёраў з публічнай перасцярогай пазбягаць удараў за межамі Украіны. Аднак, як лічыць Бражэ, такі падыход можа змяніцца, і нават больш — ён ужо мяняецца.

«Ужо цяпер ёсць краіны, якія ўжо далі Украіне зброю, без падобных абмежаванняў», — сказала кіраўнік МЗС Латвіі.

Бражэ патлумачыла, што ў гэтых выпадках аб зняцці абмежаванняў не казалі публічна.

Латвійская міністр выказала перакананне, што калі ёсць аб’екты, з якіх Расея атакуе Украіну, то Украіна мае права на ўдар у адказ, калі гэтыя аб’екты размешчаныя на расейскай тэрыторыі. Па словах Бражэ, такое прымяненне зброі дазваляе міжнароднае права.

Тым часам, як паведамляюць украінскія СМІ, позна вечарам  у сераду Расея ізноў абстраляла ракетамі Адэсу. Пацярпелі 14 чалавек, пашкоджаная цывільная інфраструктура. Удар справакаваў моцныя пажары.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц інтэрнэта