BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна вымушаная трымаць ля межаў з Беларуссю значныя сілы

Украінскія эксперты ўключылі сітуацыю на ўкраінска-беларускай мяжы ў пералік пагроз нацыянальнай бяспецы Украіны.

«Там таксама існуюць пагрозы, хоць гэтая лінія не пазначаная на мапах як лінія фронту, але там Украіна вымушана трымаць пэўныя рэзэрвы», — сказаў Аляксей Мельнік, судырэктар праграм знешняй палітыкі і міжнароднай бяспекі Цэнтру Разумкова. Аляксей Мельнік нагадаў, што ў канцы жніўня з гэтай нагоды адбылася «афіцыйная камунікацыя» паміж Міністэрствам замежных спраў Украіны і Беларуссю аб нядружных дзеяннях беларускага боку.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння прадставіў дэпутатам Вярхоўнай Рады план перамогі ў вайне з Расеяй з пяці пунктаў, першы з якіх — неадкладнае запрашэнне Украіны ў NATO.