BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна заявіла аб стварэнні лазернай зброі

Камандуючы сіламі беспілотных сістэм УСУ Вадзім Сухарэўскі заявіў, што ва Украіны з’явілася ўласная лазерная зброя, перадае Украінская служба Радыё Свабоды. Да гэтага часу аб распрацоўцы нічога вядома не было, а перспектыўныя ўзоры баявых лазераў маюць толькі некалькі краін.

Сухарэўскі зрабіў гэтую заяву на канферэнцыі, прысвечанай перспектывам супрацоўніцтва еўрапейскай і ўкраінскай ваеннай прамысловасці. Па словах камандуючага сіламі беспілотных сістэм, украінская распрацоўка называецца «Трызуб». Зараз ідзе праца над яе маштабаваннем і ўзмацненнем.

З кароткай заявы Сухараўскага не зразумела, як выглядае гэтая зброя, якія яе характарыстыкі, і ці правяралі яе ў баявых умовах.

Разам з тым з паведамлення камандуючага сіламі беспілотных сістэм  вядома, што «Трызуб» можа збіваць самалёты на адлегласці двух кіламетраў.

Беларускае Радыё Рацыя