Выступаючы ў 13-хвілінным відэазвароце да Дня незалежнасці Украіны прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расея хацела “знішчыць” Украіну, але вайна “вярнулася ў яе дом”. Зварот быў запісаны ў прыгранічнай зоне, адкуль Кіеў пачаў сваё раптоўнае ўварванне ў Расею.

Цытата: “Наш вораг даведаецца, які ўкраінскі спосаб адплаты… Ён даведаецца, што рана ці позна ўкраінскі адказ дасягне кожнай кропкі ў Расейскай федэрацыі, якая з’яўляецца крыніцай небяспекі для жыцця нашай дзяржавы або нашага народа… А той, хто хацеў ператварыць нашу зямлю ў буферную зону, павінен падумаць аб тым, каб не дапусціць ператварэння сваёй краіны ў буферную федэрацыю”. Тым часам, пасля наступу ўкраінскіх вайскоўцаў на тэрыторыю Курскай вобласьці ровень ўхвалення прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна рэкордна знізіўся за ўвесь час вайны — адразу на 3,5 працэнтных пункта.
Гэта паказваюць дадзеныя апытання звязанага з уладай ВЦИОМ. На мінулым тыдні на пытаньне «Вы ў цэлым ухваляеце ці не ўхваляеце дзейнасьць прэзідэнта Расеі?», станоўча адказалі 73,6 працэнта рэспандэнтаў. За тыдзень да гэтага іх было 77,1%.