BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Украіна зрабіла канчатковы выбар на карысць дэмакратычных сіл Беларусі”

Візіт дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоля Лябедзькі ў Кіеў (8–11 лютага) быў звязаны з падрыхтоўкай будучага візіту Святланы Ціханоўскай ва Украіну на найвышэйшым узроўні, уключна з сустрэчамі з кіраўніцтвам украінскай дзяржавы.

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Як адзначыў Анатоль Лябедзька, у першую чаргу гаворка ідзе пра развіццё парламенцкага вымярэння беларуска-ўкраінскіх адносінаў:

– Мы абмяркоўвалі план супрацы з групай на бягучы год, фіксавалі мерапрыемствы, якія жадаем, і якія могуць адбыцца ў фармаце працоўнай паездкі Святланы Ціханоўскай у Кіеў, каб беларусаў віталі ўпершыню за доўгі час і ў фармаце пленарнага пасяджэння Вярхоўнай Рады.

Падсумоўваючы сустрэчу з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падаляком, Анатоль Лябедзька падкрэсліў, што Украіна прыняла канчатковае і прынцыповае рашэнне будаваць супрацоўніцтва выключна з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, а не з нелегітымным рэжымам у Менску:

– Быў выбар паміж дзвюма стратэгіямі – адна стратэгія “не зліце дзеда”, а другая ўсё ж такі вызначыцца, хто стратэгічны партнёр для Украіны. Яны вызначыліся. Гэта дэмакратычныя сілы Беларусі на чале з Ціханоўскай. Дэмакратычныя сілы ўключаюць і добраахвотнікаў, і беларускіх валанцёраў у краіне, беларусаў, якія тут пражываюць у краіне, дэмакратычныя сілы., Каардынацыйную раду, кабінет і ўсіх астатніх.

У межах візіту ў Кіеў Анатоль Лябедзька таксама сустрэўся з кіраўніком Камітэта па замежных справах Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандрам Мярэжкам і суддзёй Канстытуцыйнага суда Украіны Юрыем Барабашам. Таксама Анатоль Лябедзька наведаў магілу добраахвотніцы Палка Кастуся Каліноўскага Марыі Зайцавай, якая загінула, абараняючы Украіну. Да магілы былі ўскладзены бел-чырвона-белыя кветкі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя