
Украінскія войскі маглі прасунуцца ў Курскай вобласці на 15 кіламетраў. Шырыню фронту расейскія “ваенныя карэспандэнты” ацэньваюць у 10-11 км. Сцвярджаецца, што ўкраінскія вайскоўцы прысутнічалі ў 11 расійскіх населеных пунктах. Украінскі бок гэтыя падзеі афіцыйна пакуль не каментуе (захоўвае “максімальную інфармацыйную цішыню”).
Аперацыя УСУ ў Курскай вобласці Расеі пачалася раніцай 6 жніўня. Мяжу перайшлі рэгулярныя падраздзяленні ўкраінскага войска. Па некаторых звестках, адны з іх перакінулі з-пад Ваўчанска, іншыя — з мяжы з Беларуссю. На бронетэхніцы яны прарываліся на розных напрамках.
Расейцы спрабавалі спыніць іх атаку з дапамогай авіяцыі, але страцілі адзін верталёт, яшчэ адзін быў пашкоджаны, абстрэльваліся і самалёты, падбітыя і захопленыя танкі, украінцамі ўзятыя дзясяткі палонных. Уладзімір Пуцін сёння збірае нараду з Саветам бяспекі.






