BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Украінцы не могуць зразумець чаму беларусы цярпець свайго дыктатара столькі гадоў”

Ордэн, якім пасмяротна ўзнагародзілі беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву, будзе захоўвацца ў Беларускай місіі ў Празе да таго часу, пакуль не з’явіцца магчымасць перадаць яго маці загінулай дзяўчыны на радзіме. Падчас канферэнцыі “Новая Беларусь” уручэнне ордэна правёў Дмытро Грамакоў, сацыёлаг, прадстаўнік 2-га інтэрнацыянальнага легіёна ЗСУ, з якім паразмаўляла Яна Запольская.

Сацыёлаг, прадстаўнік 2-га інтэрнацыянальнага легіёна ЗСУ Дмытро Грамакоў. Фота: Фэйсбук
Сацыёлаг, прадстаўнік 2-га інтэрнацыянальнага легіёна ЗСУ Дмытро Грамакоў. Фота: Фэйсбук

РР: Найперш пытанне пра ўзнагароду для Марыі Зайцавай, якая была ўручаная ў межах канферэнцыі “Новая Беларусь”. Для беларусаў значная ўзнагарода, як для вас асабіста?

Дмытро Грамакоў: Як для меня гэта таксама вельмі важная ўзнагарода, гэта ордэн за мужнасць трэцяй ступені, які з’яўляецца дзяржаўнай ўзнагародай Украіны. І, на мой погляд, вельмі важная ўзнагарода для Беларусі, таму што гэта азначае, што Украіна прызнае роль часткі беларускага народу, якая стала побач з намі на абарону нашай незалежнасці і свабоды.

І такія падзеі дазваляюць нам зберагаць міжнацыянальны мір і ўзаемапавагу ў тых складаных умовах, у якіх апынуліся нашы краіны пасля поўнамаштабнага ўварвання, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. Але ж хацелася б усё ж такі, каб узнагароджвалі дзеючых вайскоўцаў і дзеючых беларусаў, але ж яны паказваюць людзей, якія аб’днаныя каштоўнасцямі перш за ўсё. І яны дэманструюць павагу ўкраінскага народу і ўкраінскай дзяржавы да людзей, якія падзяляюць з намі тыя дэмакратычныя каштоўнасці, за якія сёння гінуць людзі і ваюе Украіна.

РР: Хоць трэба прызнаць, што стаўленне да беларусаў ва Украіне на сёння з вядомых прычын не зусім простае.

Дмытро Грамакоў: Так, яно няпростае, але ж і сітуацыя дужа складаная, таму што пры ўсёй павазе, але ўкраінцы, якія абралі шлях супраціву, яны не могуць зразумець, як беларускі народ можа цярпець свайго дыктатара столькі гадоў. І яны могуць не дэманстраваць свайго адкрытага стаўлення да тых змяненняў марыянеткавага рэжыму, якія адбываюцца да базавых канстытуцыйных прынцыпаў беларускай дзяржавы.

А само ўварванне з тэрыторыі Беларусі ёсць парушэнне беларускай Канстытуцыі. І нават ніякіх, ні прававых, ні палітычных заяў пра рэжым Лукашэнкі, акрамя вызнання суаргрэсарам, не было зроблена.

І таму ўкраінцы вельмі хвалююцца, што будзе з той тэрыторыяй, бо дыктатар не маладзеі., і як беларусы змогуць распарадзіцца тым шанцам, які ў іх будзе ў той момант.

Варта адзначыць, што рэжым Лукашэнкі пастаянна імкнецца выдаваць сябе за міратворца, прапануючы Менск як пляцоўку для перамоў, што ў цяперашняй сітуацыі не выглядае магчымым.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя