14 сакавіка ў Дзень украінскага добраахвотніка на Міжнародным форуме «Адзінства і падзяка» вышэйшымі калектыўнымі ўзнагародамі Украіны – сталёвымі крыжамі «За вашу і нашу свабоду» – узнагародзяць усіх замежных добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну.

Сярод іншых узнагароды будуць уручаны беларусам з Палку імя Кастуся Каліноўскага, байцам Грузінскага нацыянальнага легіёну, батальёну імя шэйха Мансура, легіёну «Свабода Расеі», байцам Расейскага добраахвотніцкага корпуса, міжнароднага легіёна ГУР і інтэрнацыянальным легіёнам абароны Украіны.
Акрамя калектыўных узнагарод будуць уручаныя не менш як 35 індывідуальных узнагарод асобным ваярам.