Пакуль новая дапамога ЗША Кіеву не будзе аказана, украінскай дзяржаве пагражае правал на фронце. Паводле аналітыкаў амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW), сітуацыя на фронце можа працягваць пагаршацца, асабліва калі расейцы актывізуюць атакі, каб скарыстацца абмежаваным вакном магчымасцяў да прыбыцця дапамогі ЗША. Гаворыцца ў апошнім дакладзе амэрыканскіх вайсковых аналітыкаў.

Нагадаем, 20 красавіка ў ЗША Палата прадстаўнікоў (ніжняя палата Кангрэсу) падтрымала законапраект, у якім дзясяткі мільярдаў даляраў прадугледжваюцца для дапамогі Украіне ў галіне бяспекі. Сенат ЗША можа падтрымаць дапамогу Украіне на наступным тыдні. Затым дакумент павінен падпісаць прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.






