BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Украіне трэба мабілізаваць 500 тысяч чалавек”

Украіне трэба мабілізаваць 500 тысяч чалавек. Пра гэта заявіў сакратар камітэту Вярхоўнай Рады па нацыянальнай бяспецы Раман Касценка.

Фота: Getty Images

Пасля зменаў у заканадаўстве гэтай вясной тэмпы мабілізацыі выраслі, але ў верасні ізноў пайшлі на спад, адзначае дэпутат. Ён адзначае, што колькасць жаўнераў не адпавядае патрэбам войска Украіны.

“Улічваючы тыя лічбы, якія ёсць, і ўлічваючы, якое нам трэба папаўненне, я ўсё ж такі больш згаджаюся з ім (з былым галоўнакамандуючым Залужным) і лічу, што такая лічба (500 тысяч) больш актуальная, чым тое, колькі мы набіраем”, — сказаў дэпутат, яго цытуе @hromadske_ua.