BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінскае войска дэманструе цуды масавага гераізму

Украінскае войска дэманструе цуды масавага гераізму, украінцы дапамагаюць вайскоўцам.

Сам украінскі народ працягвае змагацца, яго дух нязломны, Разам з тым з надыходам вясны прыйшлі новыя паветраныя трывогі, новыя абстрэлы.

Распавядае ўкраінскі грамадска-палітычны дзяяч, валанцёр, вядоўца Еўрамайдану Уладзімір Гонські:

– Але ўкраінскі народ не страчвае сваёй нязломнасці, і ніхто не хоча здавацца ў рабства Расеі. Таму што мы разумеем, што мова будзе весціся не пра новае рабства, новы каланіяльны стан, а пра поўнае знішчэнне ўкраінскага народу. Поўнае вырашэнне ўкраінскага пытання, як калісьці Гітлер вырашаў габрэйскае пытанне ці нейкія іншыя пытанні. Поўнае знішчэнне Расеяй, поўны генацыд, яна поўная нянавісці ў сродках масавай інфармацыі.

Па дадзеных Генеральнага штабу Украіны, за апошнія суткі адбылося 120 баёў на лініі фронту. Практычна 50 з іх адбыліся на Пакроўскім кірунку.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя