BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінская армія хуткімі тэмпамі пераходзіць на стандарты НАТА

Украінская армія хуткімі тэмпамі пераходзіць на стандарты НАТА – ISW.

Як адзначаецца ў справаздачы ISW, са снежня 2023 года па студзень 2024 года Украіна ўкараніла больш за 18 стандартаў НАТА, у прыватнасці па абароне асабовага складу, камунікацыйнай падрыхтоўцы ваенна-марскіх сіл, а таксама працэдуры для інфармацыйных і транспартных сістэм.

Заходнія партнёры таксама працягваюць прыкладаць намаганні для развіцця ўласнай абаронна-прамысловай базы ў падтрымку Украіны. У прыватнасці, на днях генеральны дырэктар нямецкага вытворцы зброі Rheinmetall Армін Папергер заявіў у інтэрв’ю Bild, што кампанія будуе новы завод па вытворчасці боепрыпасаў у Нямеччыне. Прадпрыемства будзе займацца “стратэгічнай бяспекай паставак” і забеспячэннем бесперабойнай пастаўкі ва Украіну.

Беларускае Радыё Рацыя