Зараз у сацсетках «распаўсюджваецца чарговае відэа з імавернай пакараннем смерцю бяззбройных украінскіх вайскоўцаў», якія трапілі ў палон.
Як заявіў упаўнаважаны Вярхоўнай рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец, ён накіраваў лісты ў ААН і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа, «каб ваеннае злачынства было зафіксавана».
“На апублікаваным відэа бачна прынамсі пяць імаверна забітых ваеннапалонных. Мы яшчэ раз бачым цынічнае грэбаванне міжнародным гуманітарным правам з боку войскаў РФ”, – гаворыцца ў заяве ўкраінскага амбудсмена.
Беларускае Радыё Рацыя