У трэцюю гадавіну вайны ва Украіне лідары Еўразвяза паабяцалі працягваць падтрымліваць Кіеў, працаваць над дасягненнем справядлівага свету і прыцягненнем Расеі да адказнасці за злачынствы. У Бруселі падкрэслілі, што інтэграцыя Украіны ў ЕЗ ужо пачалася.

Кіраўнік Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Плешко пракаментаваў значэнне еўрапейскай дапамогі:
-Важна, каб гэта было на дзесяцігоддзі, на стагоддзі, назаўжды. Важна так гэта будаваць, такія гарантыі бяспекі і для Украіны, і для краін Балтыі, і для Польшчы, такая мусіць быць сістэма. Еўропа закалыханая дзесяцігоддзямі спакойнага, сытага жыцця мусіць зразумець, што неабходна інвеставаць у абарону, у дапамогу Украіне, узмацняць санкцыі на ўсіх роўнях.
Адпаведна Максім Плешко падкрэсліў ролю беларусаў у набліжэнні заканчэння вайны:
–Усведамленне і разуменне геапалітычнага значэння Беларусі нікуды не дзелася. У Еўропе на ўсіх пляцоўках кажуць пра адзінства і неабходнасць дапамогі Украіне. Беларускі народ мусіць дапамагаць сваім добраахвотнікам. Сябры-беларусы, вам трэба падтрымліваць вашую беларускую ідэнтычнасць, размаўляць на беларускай мове!
У кантэксце трэцяй гадавіны вайны, кіраўнік Цэнтра беларускіх камунікацый, што працуе ва Украіне, падкрэсліў, што лёс рэгіёна залежыць ад салідарнасці дэмакратычных сіл і ціску на рэжымы, якія падтрымліваюць агрэсію.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






