BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінскі фронт на Данбасе пасыпаўся ў некалькіх месцах

878-ы дзень вайны. Украінскі фронт на Данбасе пасыпаўся ў некалькіх месцах, піша часопіс Bild. За апошнія дні расейскія войскі ўзялі некалькі сёл Данбаса.

На паўночны захад ад Аўдзееўкі захапілі Яўгенаўку, Прагрэс, ідуць баі за Навасёлаўку Першую. На поўнач ад Бахмута ўзяты Раздалоўка, Івана-Дарʼеўка, ідуць баі за Спорнае. Эксперт Bild па аналізе адкрытых даных Юльян Ропке лічыць гэта прыкметамі частковага развалу ўкраінскай абароны.